Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 верасня 2022, 11:17

Гандбалісткі "Гомеля" перамаглі "Віцябчанку" ў першым матчы чэмпіянату Беларусі

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі "Гомеля" абыгралі "Віцябчанку" ў першым паядынку жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гуляючы на сваёй пляцоўцы, дзеючыя чэмпіёнкі краіны ў першым тайме сустрэлі ўпартае супраціўленне з боку віцебскіх гандбалістак - на перапынак каманды пайшлі пры роўным ліку 14:14. Аднак у другой палавіне сустрэчы гамяльчанкі поўнасцю завалодалі ініцыятывай і ў выніку выйгралі з перавагай пяць мячоў - 32:27

На мужчынскім першынстве чэмпіён Беларусі "Мяшкоў Брэст"  таксама паспяхова пачаў абарону свайго тытула, разграміўшы ў сябе дома дэбютантаў беларускага першынства гандбалістаў клуба "Бусел Кітая" - 31:23. Бронзавы прызёр мінулага чэмпіянату "Гомель" у Мінску з мінімальнай перавагай перамог сталічны БДУФК-СКА - 33:32. Гэта ўжо другая вікторыя гамяльчан - у стартавым паядынку яны перамаглі ў сябе дома гродзенскі "Кронан" з лікам 37:32.

У першым паядынку гэтага першынства віцэ-чэмпіёны Беларусі гандбалісты мінскага СКА не змаглі перайграць сваю даччыную каманду БДУФК-СКА, завяршыўшы сустрэчу ўнічыю - 33:33.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі