Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 сакавіка 2024, 16:57

Гандбалісткі "БНТУ-БелАЗа" пасля доўгага перапынку заваявалі Кубак Беларусі

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі "БНТУ-БелАЗа" пасля доўгага перапынку заваявалі Кубак Беларусі сярод жаночых каманд, перапыніўшы гегемонію "Гомеля", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
 
Сёння на пляцоўцы брэсцкага спарткомплексу "Вікторыя" ў вырашальным паядынку 27-га кубкавага розыгрышу падапечныя Канстанціна Шараварава абыгралі гамяльчанак з лікам 27:22. Для "БНТУ-БелАЗа" гэта 17-ы Кубак Беларусі ў гісторыі і першы з 2018 года, "Гомель" браў трафей восем разоў, у тым ліку пяць апошніх сезонаў запар. У матчы за бронзавыя ўзнагароды цяперашняга кубкавага розыгрышу "Вікторыя-Бярэсце" паспрачаецца з "Гараднічанкай".
 
У мужчын "Фінал чатырох" пройдзе 22-23 мая ў мінскім спарткомплексе "Уручча".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі