Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2019, 19:46

Ганчарова і Махарынская выйгралі золата ў сінхронных скачках на батуце II Еўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Ганна Ганчарова і Марыя Махарынская сталі пераможцамі спаборніцтваў у сінхронных скачках на батуце II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія спартсменкі выступалі другімі сярод васьмі ўдзельніц фіналу і зарабілі 50,230 бала. Гэты рэзультат застаўся лепшым.

Другое месца занялі ўкраінкі Святлана Малькова і Марына Кійко (48,240), бронзу заваявалі расіянкі Ірына Кундыус і Яна Паўлава (48,140).

Напярэдадні ў індывідуальных скачках Ганна Ганчарова стала ўладальніцай бронзы. Такой жа рэзультат у яе быў чатыры гады на I Еўрапейскіх гульнях у Баку.

Пазней у апошнім відзе спаборніцкай праграмы батутыстаў у "Мінск-Арэне" вызначацца прызёры ў мужчынскіх індывідуальных скачках. Адзін з галоўных фаварытаў - алімпійскі чэмпіён беларус Уладзіслаў Ганчароў, які ў кваліфікацыі паказаў лепшы рэзультат.-0-

Фота Дзяніса Касцючэнкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі