Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лютага 2022, 15:34

Галоўным трэнерам салігорскага ХК "Шахцёр" зацверджаны Яраслаў Чупрыс

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўным трэнерам ХК "Шахцёр" зацверджаны Яраслаў Чупрыс, паведамляе прэс-служба салігорскага клуба.

Да гэтага спецыяліст быў выконваючым абавязкі галоўнага трэнера. На пасадзе рулявога "Шахцёра" Яраслаў Чупрыс у пачатку студзеня змяніў Юрыя Файкова.

На гэты момант салігорскі клуб з 63 ачкамі ідзе на чацвёртым месцы экстралігі, уступаючы лідзіруючаму "Юнацтву" 14 балаў.

У якасці іграка Яраслаў Чупрыс быў чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі, уладальнікам Кубка Шпенглера і Кантынентальнага кубка. У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі форвард удзельнічаў у пяці чэмпіянатах свету. Салігорскаму "Шахцёру" Яраслаў Чупрыс прысвяціў значную частку кар'еры: за "гарнякоў" хакеіст правёў 228 матчаў, у якіх набраў 179 ачкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі