9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер "Трактара" Бенуа Гру падзяліўся меркаваннем аб наступным саперніку клуба ў чвэрцьфінале Кубка Гагарына, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу чэлябінцаў.
У першым раўндзе плэй-оф КХЛ лепшы клуб Усходняй канферэнцыі па выніках рэгулярнага чэмпіянату прайшоў "Адмірал" (4:2). Мінскія дынамаўцы з такім жа лікам у серыі былі мацнейшымі за ЦСКА. У "гладкім" сезоне-2024/25 "мядзведзі" і "зубры" сустракаліся двойчы і абмяняліся гасцявымі перамогамі.
"Усе ведаюць, што мінскае "Дынама" - добрая каманда. Гэта калектыў, у якім ёсць чатыры роўныя звяны, вельмі моцная абарона, а таксама добрыя варатары. Нам давядзецца пазмагацца. Відавочна, гэта серыя будзе няпростай. Мы нічога не будзем мяняць у нашай падрыхтоўцы, але будзе вельмі важна гуляць з нашым характарам і ідэнтычнасцю на лёдзе, - адзначыў канадскі спецыяліст. - У першым раўндзе мы сутыкнуліся з няпростымі пералётамі ва Уладзівасток, тут жа яны будуць карацейшыя. Хаця я не назваў бы пералёт да Мінска лёгкім. Але плэй-оф - не час, калі трэба шукаць апраўданні. Гульні ў гасцях будуць у абодвух сапернікаў, і пасля свістка арбітра ў пачатку матчу ўжо нічога не будзе мець значэння. Толькі хакей."
Чвэрцьфінальная серыя Кубка Гагарына паміж "Трактарам" і "Дынама" стартуе ў Чэлябінску ў суботу, 12 красавіка, там жа адбудзецца другая гульня 14 красавіка. Далей каманды пераедуць на "Мінск-Арэну", якая прыме паядынкі 16 і 18 красавіка. Пры неабходнасці матчы з пятага па сёмы пройдуць 20, 22 і 24 красавіка.-0-