Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 красавіка 2020, 14:28

Галкіпер "Слуцка" Барыс Панкратаў прызнаны лепшым іграком 5-га тура чэмпіянату Беларусі

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галкіпер "Слуцка" Барыс Панкратаў прызнаны лепшым іграком 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мінулым туры "Слуцк" абыграў у Салігорску мясцовы "Шахцёр" з лікам 2:1. Перамога была дасягнута дзякуючы выдатнай гульні 37-гадовага Барыса Панкратава, які некалькі разоў выратоўваў каманду, здавалася б, у безнадзейных сітуацыях.

У мінулым туры лепшым іграком беларускага першынства быў названы бразільскі паўабаронца жодзінскага "Тарпеда-БЕЛАЗа" Габрыэль Рамас. Да гэтага лаўрэатамі прызнаваліся ігракі мазырскай "Славіі" - галкіпер Міхаіл Бараноўскі і форвард Мікіта Мельнікаў. У стартавым туры быў адзначаны ўзбекскі форвард "Энергетыка-БДУ" Джасурбек Яхшыбоеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі