ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 кастрычніка 2017, 09:39

Галкіпер мінскага "Дынама" Юнас Энрат дыскваліфікаваны на адзін матч

Юнас Энрат у час матчу з "Віцязем". Фота падольскага клуба
Юнас Энрат у час матчу з "Віцязем". Фота падольскага клуба

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галкіпер мінскага "Дынама" Юнас Энрат дыскваліфікаваны на адзін матч, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе клуба.

Спартыўна-дысцыплінарны камітэт Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) дыскваліфікаваў Юнаса Энрата за ўдар саперніка бліном на адзін матч і аштрафаваў галкіпера. Інцыдэнт адбыўся ў час гасцявога матчу "Дынама" супраць падольскага "Віцязя", у якім "зубры" пацярпелі паражэнне - 0:4.

Дзякуючы перамозе над "Дынама" хакеісты "Віцязя" перапынілі сваю шасціматчавую серыю паражэнняў. Мінчане прадоўжаць выязную серыю матчам 25 кастрычніка супраць маскоўскага ЦСКА. 27 кастрычніка дынамаўцы згуляюць у Хельсінкі з "Ёкерытам", а завершаць выступленне ў гасцях 29 кастрычніка сустрэчай з рыжскім "Дынама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі