Сцяг Чацвер, 9 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 студзеня 2025, 10:35

Галявы пас Протаса ў авертайме дапамог "Вашынгтону" абыграць "Ванкувер"

Фота з архіва
Фота з архіва
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Вашынгтона" Аляксей Протас прыняў удзел у пераможнай для свайго клуба атацы ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ноч на чацвер па мінскім часе сталічны клуб прымаў "Ванкувер". Асноўны час паядынку закончыўся ўнічыю, а ў авертайме перамогу "Вашынгтону" з лікам 2:1 прынёс П'ер-Люк Дзюбуа, якому асісціраваў Протас. У 41 матчы сезона ў актыве Аляксея цяпер 36 (18+18) набраных ачкоў. Далей лідзіруючых ва Усходняй канферэнцыі "Кэпіталз" чакае дамашняя гульня супраць "Манрэаля" 11 студзеня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі