Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 жніўня 2021, 10:16

Галіцкі аб выніках алімпійскіх спаборніцтваў па веславанні: вядома, суцяшальныя фіналы не наш рэзультат

5 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Старшы трэнер жаночай каманды Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ Генадзь Галіцкі, падводзячы вынікі спаборніцтваў 5 жніўня, у размове з журналістамі адзначыў, што ў суцяшальных заездах яго падапечным было складана захаваць канцэнтрацыю і гэта паўплывала на рэзультаты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, суцяшальныя фіналы не наш рэзультат. У Літвінчук не ўбачыў тых байцоўскіх якасцей у гэтых заездах. Вользе Худзенка не хапіла фінішнай канцэнтрацыі, калі яна прапусціла на другое месца саперніцу з Партугаліі. Вользе Худзенка трэба яшчэ крыху перагледзець тэхніку, спартсменка моцная, але неабходна вярнуць кандыцыі 2019 года, калі яна была адной з лепшых у свеце. Дзяўчаты вопытныя і ўсё разумеюць. У суцяшальных заездах тут не было ўжо той мабілізацыі, таму будзем прадаўжаць рыхтавацца", - сказаў спецыяліст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі