Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 красавіка 2020, 16:58

Габрыэль Рамас прызнаны лепшым іграком 4-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бразільскі паўабаронца жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" Габрыэль Рамас прызнаны лепшым іграком 4-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі паводле версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пераможным дамашнім матчы з мінскім "Энергетыкам-БДУ" (2:0) 24-гадовы бразілец эфектным далёкім ударам забіў другі мяч, а першы гол пасля яго дакладнай перадачы забіў Андрэй Хачатуран.

У двух папярэдніх турах лепшымі прызнаваліся ігракі мазырскай "Славіі" - галкіпер Міхаіл Бараноўскі і форвард Мікіта Мельнікаў, а ў стартавым туры быў адзначаны ўзбекскі форвард "Энергетыка-БДУ" Джасурбек Яхшыбоеў.

Рэзультаты матчаў 4-га тура: "Дынама" (Брэст) - "Іслач" (Мінскі раён) - 3:1, "Нёман" (Гродна) - "Белшына" (Бабруйск) - 1:1, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 2:0, "Слуцк" - "Віцебск" - 1:1, "Гарадзея" - "Дынама" (Мінск) - 1:0, "Мінск" - БАТЭ (Барысаў) - 0:3, "Смалявічы" - "Шахцёр" (Салігорск) - 0:0, "Славія" (Мазыр) - "Рух" (Брэст) - 0:0.

Становішча каманд пасля чатырох тураў: "Тарпеда-БелАЗ", "Энергетык-БДУ" - па 9 ачкоў, "Слуцк", "Віцебск", "Дынама" (Брэст), "Славія" - па 7, БАТЭ, "Іслач", "Гарадзея", "Мінск" - па 6, "Нёман", "Шахцёр" - па 5, "Рух" - 4, "Дынама" (Мінск) - 3, "Смалявічы" - 2, "Белшына" - 1.

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Джасурбек Яхшыбоеў, які забіў тры галы.

У наступным туры сустракаюцца:

16 красавіка

"Дынама" (Мінск) - "Нёман", "Энергетык-БДУ" - "Гарадзея",

17 красавіка

"Белшына" - "Смалявічы", "Шахцёр" - "Слуцк",

18 красавіка

"Рух" - "Мінск", "Іслач" - "Славія", "Віцебск" - "Дынама" (Брэст), БАТЭ - "Тарпеда-БелАЗ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі