Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2024, 17:16

Футбольныя клубы вышэйшай лігі атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у чэмпіянаце 2024 года 

Фота з архіва
Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе футбольныя клубы вышэйшай лігі атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у чэмпіянаце Беларусі 2024 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на пасяджэнні камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ былі задаволены заяўкі жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа", барысаўскага БАТЭ, салігорскага "Шахцёра", дзяржынскага "Арсенала", "Слуцка", "Іслачы" з Мінскага раёна і наваполацкага "Нафтана". Раней ліцэнзіі атрымалі мінскае "Дынама", гродзенскі "Нёман", "Гомель", "Мінск", мазырская "Славія", брэсцкае "Дынама", "Смаргонь", магілёўскі "Днепр" і "Віцебск".

Новы футбольны сезон у Беларусі афіцыйна адкрыецца 2 сакавіка ў Салігорску матчам за Суперкубак паміж чэмпіёнам краіны сталічным "Дынама" і ўладальнікам Кубка "Тарпеда-БелАЗам". 34-ы па ліку чэмпіянат Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі стартуе 14 сакавіка, а фінішуе 30 лістапада.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі