Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 красавіка 2020, 17:29

Футбольныя чэмпіянаты ў першай і другой лігах стартуюць у другой палавіне красавіка

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаў вядомы каляндар футбольнага чэмпіянату ў другім па рангу дывізіёне - першай лізе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым туры, матчы якога намечана правесці 17 і 18 красавіка, сустрэнуцца "Гомель" - "Нафтан" (Наваполацк), "Лакаматыў" (Гомель) - "Хімік" (Светлагорск), "Крумкачы" (Мінск) - "Граніт" (Мікашэвічы), "Арсенал" (Дзяржынск) - "Ашмяны", "Рэчыцадрэў" - "Смаргонь" , "Хваля" (Пінск) - "Слонім-2017", "Орша" - "Ліда".

Па выніках двухкругавога турніру з матчамі дома і ў гасцях, які павінен завяршыцца 14 лістапада, дзве лепшыя каманды атрымаюць пуцёўкі ў вышэйшую лігі, а трэцяя правядзе пераходныя паядынкі з клубам, які фінішуе на 14-м месцы ў элітным дывізіёне.

У трэцім дывізіёне беларускага першынства - другой лізе - 18 красавіка на старт выйдуць 22 каманды. На першым этапе яны падзелены на дзве групы: А - "Баранавічы", "Дынама-1960" (Брэст), "Івацэвічы", "Кронан" (Стоўбцы), БДУ (Мінск), "ДЮСШ-3-Стэнлес" (Пінск) , "Маладзечна-2018", "Чайка" (Зэльва), "Першы рэгіён" (Маларыта), "Астравец", "Меліяратар" (Жыткавічы).

В - "Днепр" (Магілёў), "Асіповічы", "СМІаўтатранс" (Смалявічы), "Вікторыя" (Мар'іна Горка), "Полацк-2019", "Бумпрам" (Гомель), "Жлобін", "Шахцёр" (Петрыкаў ), "Энергетык-БДАТУ" (Мінск), "Днепр" (Рагачоў), "Горкі".

Удзельнікі правядуць двухкругавы турнір, пасля якога па тры лепшыя клубы выйдуць у фінальны этап, па выніках якога дзве каманды падымуцца на ранг вышэй, а каманда, якая заняла 3-е месца, правядзе стыкавыя матчы з 14-м клубам першай лігі. Турнір завершыцца ў сярэдзіне лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі