ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 31 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 сакавіка 2017, 15:55

Футбольны клуб "Нёман" стварае жаночую каманду для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольны клуб "Нёман" стварае жаночую каманду для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі. Гэту інфармацыю пацвердзілі карэспандэнту БЕЛТА ў гродзенскім клубе.

Галоўным трэнерам будзе Дзяніс Леўчанка, які раней працаваў з іншым жаночым клубам з Гродна "Нівай-Белкард". Цяпер ідзе камплектаванне каманды, якая плануе выступаць у турнірах пад эгідай асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

У мінулым сезоне ў жаночым нацыянальным чэмпіянаце прымалі ўдзел 7 каманд. Чэмпіёнамі Беларусі з'яўляюцца футбалісткі ФК "Мінск".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі