Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 мая 2020, 12:47

Футбольны чэмпіянат Чэхіі адновіцца 23 мая

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Услед за нямецкай бундэслігай, чарговыя матчы якой пройдуць 16 мая, у хуткім часе адновіцца і футбольны чэмпіянат Чэхіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніцтва чэшскай прафесійнай лігі прыняло рашэнне аднавіць нацыянальны чэмпіянат 23 мая матчам паміж "Цепліцэ" і "Слованам" (Ліберац). Пасля 24 тураў лідзіруе пражская "Славія", якая набрала 58 ачкоў, у "Вікторыі" (Пльзень) 50 балаў, трэцім ідзе "Ябланец", у якога 40 ачкоў. Астатнія сустрэчы чэшскага першынства пройдуць без гледачоў, турнір плануецца завяршыць у ліпені.

У Аўстрыі футбольны сезон адновіцца 30 мая фінальным паядынкам за Кубак краіны паміж "Зальцбургам" і "Лустэнау". Потым плануецца прадоўжыць і нацыянальны чэмпіянат. Турнірную табліцу аўстрыйскага першынства ўзначальвае ЛАСК з Лінца - 27 ачкоў, на другой пазіцыі "Зальцбург" - 24, трэцяе месца займае венскі "Рапід" - 20.

На 4 чэрвеня намечаны рэстарт чэмпіянату Партугаліі, прычым для правядзення матчаў будзе выбрана ўсяго шэсць-сем стадыёнаў. Пасля 24 тураў лідзіруе "Порту" - 60 ачкоў, на бал менш у лісабонскай "Бенфікі", трэцяй ідзе "Брага", у якой 46 ачкоў.

Што датычыцца іншых чэмпіянатаў краін Старога Свету, то ў Англіі, Іспаніі і Турцыі яны могуць аднавіцца 12 чэрвеня. У Бельгіі, Нідэрландах і Францыі пяршынствы вырашана не дагульваць. У пятніцу, 15 мая, выканкам Расійскага футбольнага саюза ў фармаце відэаканферэнцыі разгледзіць варыянты далейшых дзеянняў у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса. Чэмпіянат Расіі быў спынены 16 сакавіка пасля матчаў 22-га тура.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі