Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 сакавіка 2020, 13:57

Футбольны чэмпіянат Беларусі стартуе ў стандартным рэжыме

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старт 30-га чэмпіянату Беларусі па футболе не будзе адкладзены з-за распаўсюджвання каранавіруса. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Матчы першага тура юбілейнага нацыянальнага першынства адбудуцца 19-22 сакавіка і пройдуць у стандартным рэжыме. Такое рашэнне прыняло 17 сакавіка кіраўніцтва АБФФ па выніках відэаканферэнцыі і кансультацый з удзелам УЕФА, прысвечаных праблеме распаўсюджвання COVID-19. Асацыяцыя адсочвае эпідэміялагічную сітуацыю і пры неабходнасці прыме патрэбныя меры засцярогі.

У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі выступяць 16 каманд, якія правядуць двухкругавы турнір з матчамі дома і ў гасцях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі