Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 мая 2020, 09:43

Футбольны чэмпіянат Англіі можа аднавіцца 17 чэрвеня, Італіі - 20 чэрвеня

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Клубы Англійскай прэм'ер-лігі (АПЛ) далі папярэднюю згоду прадоўжыць спынены з-за пандэміі сезон з 17 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце АПЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбольны сезон у Англіі адновіцца пры ўмове захавання ўсіх мер бяспекі, матчы будуць праходзіць без гледачоў.

"Сёння мы папярэдне дамовіліся аднавіць работу прэм'ер-лігі 17 чэрвеня. Але гэта дата не можа быць пацверджана да таго часу, пакуль мы не выканаем усе неабходныя патрабаванні бяспекі, паколькі здароўе і дабрабыт усіх удзельнікаў сустрэч з'яўляецца нашым прыярытэтам. На жаль, матчы павінны будуць праходзіць без балельшчыкаў на стадыёнах", - сказаў выканаўчы дырэктар АПЛ Рычард Мастэрс.

Турнірную табліцу чэмпіянату Англіі ўзначальвае "Ліверпуль", у якога 82 ачкі пасля 29 праведзеных сустрэч. У бліжэйшага праследавацеля "Манчэстар Сіці" 57 балаў пасля 28 гульняў.

Чэмпіянат Італіі, таксама спынены ў пачатку сакавіка, павінен аднавіцца 20 чэрвеня. Такое рашэнне было прынята 28 мая па выніках відэаканферэнцыі з удзелам кіраўніцтва футбольнай федэрацыі Італіі і серыі А. Цяпер у італьянскім чэмпіянаце лідзіруе турынскі "Ювентус", які набраў 63 ачкі ў 26 матчах, на адзін бал адстае рымскі "Лацыа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі