Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 студзеня 2019, 10:23

Футбольная зборная Беларусі правядзе гасцявы спарынг з Уэльсам

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольныя федэрацыі Беларусі і Уэльса дамовіліся аб правядзенні таварыскага матчу нацыянальных зборных, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе АБФФ.

Сустрэча пройдзе 10 верасня на полі валійскай каманды. Стадыён, на якім пройдзе гульня, і час яе пачатку вызначацца пазней. У апошнім рэйтынгу ФІФА каманда Уэльса размяшчалася на 19 радку.

Акрамя таго, 19 лістапада беларускія футбалісты ў Падгорыцы правядуць спарынг са зборнай Чарнагорыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі