Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 кастрычніка 2018, 12:43

Футбольная зборная Беларусі пачала падрыхтоўку да кастрычніцкіх матчаў Лігі нацый

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Беларусі пачалі падрыхтоўку да дамашніх матчаў Лігі нацый з камандамі Люксембурга і Малдовы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны трэнер беларускай каманды Ігар Крывушэнка разлічваў на форварда барысаўскага БАТЭ Міхаіла Гардзейчука, але ён атрымаў траўму і не зможа прыняць удзел у маючых адбыцца сустрэчах. На замену Гардзейчуку выкліканы яго аднаклубнік Максім Скавыш.

Такім чынам, на палях Беларускай федэрацыі футбола ў складзе нацыянальнай зборнай рыхтуюцца 23 футбалісты:

варатары - Андрэй Гарбуноў ("Дынама", Мінск), Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Аляксандр Гутар ("Дынама", Брэст);

абаронцы - Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Ігар Шытаў ("Дынама", Мінск), Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько, Аляксей Рыяс (усе - БАТЭ, Барысаў), Сяргей Паліцевіч ("Кайрат", Алматы, Казахстан), Міхаіл Сівакоў ("Арэнбург", Расія);

паўабаронцы - Сяргей Кісляк, Павел Няхайчык (абодва - "Дынама", Брэст), Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Максім Скавыш (усе - БАТЭ, Барысаў), Антон Пуціла ("Анкарагуджу", Турцыя), Юрый Кавалёў ("Шахцёр", Салігорск), Іван Маеўскі ("Астана", Казахстан), Мікіта Корзун ("Дынама", Мінск), Юрый Кендыш ("Шэрыф", Ціраспаль, Малдова);

нападаючыя - Мікалай Сігневіч (БАТЭ, Барысаў), Дзяніс Лапцеў ("Шахцёр", Салігорск), Антон Сарока ("Локерэн", Бельгія).

Беларскія футбалісты 12 кастрычніка прымуць сапернкаў з Люксембурга, а 15 кастрычніка згуляюць з камандай Малдовы. Абодва матчы адбудуцца на полі мінскага стадыёна "Дынама", пачатак у 21.45.

У стартавым пыядынку 2-й групы Лігі D беларусы 8 верасня разграмілі ў Мінску сапернікаў з Сан-Марына - 5:0, а 11 верасня ў Кішынёве разышліся мірам з Малдовай - 0:0. Футбалісты Люксембурга атрымалі дзве вікторыі - над Малдовай - 4:0 (дома) і Сан-Марына - 3:0 (у гасцях). Турнірнае становішча пасля двух гульнявых дзён: Люксембург - 6 ачкоў (розніца мячоў - 7-0), Беларусь - 4 (5-0), Малдова - 1 (0-4), Сан-Марына - 0 (0-8).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі