Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 красавіка 2019, 16:41

Футбольная зборная Беларусі апусцілася на 81-е месца ў рэйтынгу ФІФА

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі займае 81-е месца ў апублікаваным сёння рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). У параўнанні з папярэднім спісам, які быў абнародаваны 7 лютага, каманда Ігара Крывушэнкі апусцілася на 3 пазіцыі, маючы цяпер 1301 бал, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За мінулы час беларускія футбалісты пацярпелі два гасцявыя паражэнні на старце адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы: ад Нідэрландаў - 0:4 і Паўночнай Ірландыі - 1:2. Галандцы займаюць цяпер 16-е месца (1554 балы), паўночнаірландцы знаходзяцца на 33-й пазіцыі (1481). Астатнія апаненты беларусаў па групе С займаюць такія месцы: 13-е - Германія (1570), 96-е - Эстонія (1240). Два наступныя матчы кваліфікацыі Еўра-2020 зборная Беларусі правядзе на полі "Барысаў-Арэны": 8 чэрвеня супраць каманды Германіі і 11 чэрвеня супраць Паўночнай Ірландыі.

Топ-10 красавіцкага рэйтынгу ФІФА:

1. Бельгія - 1737 балаў,

2. Францыя - 1734,

3. Бразілія - 1676,

4. Англія - 1647,

5. Харватыя - 1621,

6. Уругвай - 1613,

7. Партугалія - 1607,

8. Швейцарыя - 1604,

9. Іспанія - 1601,

10. Данія - 1586.

З краін былога Савецкага Саюза вышэй за ўсіх знаходзіцца Украіна, у якой 27-е месца, гаспадар ЧС-2018 Расія займае 46-ю пазіцыю.

Наступны рэйтынг ФІФА будзе апублікаваны 14 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі