ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 красавіка 2022, 11:51

"Футбол для ўсіх!": новы праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба стартаваў у Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стартаваў новы сацыяльны праект па развіцці спорту і папулярызацыі здаровага ладу жыцця "Футбол для ўсіх!", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Агульнавядома, што менавіта футбол з'яўляецца самым папулярным відам спорту на планеце. Вялікая армія яго прыхільнікаў і ў Беларусі. Усе - ад прафесійных футбалістаў да простых аматараў - удзельнічаюць у афіцыйных спаборніцтвах або гуляюць проста з задавальненнем. І таму арганізатары новай акцыі вырашылі аб'яднаць усіх, хто любіць футбол і не ўяўляе сваё жыццё без яго. Праект рэалізуцца сярод паклоннікаў футбола асобна ў чатырох узроставых групах: дзеці (2012 г.н. і маладзейшыя), падлеткі (2004-2011 г.н.), дарослыя (1962-2003 г.н.), ветэраны - ад 1961 г.н. і старэйшыя. Прычым прыняць удзел у конкурсе могуць усе - хлопчыкі і дзяўчынкі, мужчыны і жанчыны.

Каб стаць удзельнікам спаборніцтваў, трэба выканаць практыкаванне па бесперапынным набіванні (жангліраванні мячом) правай і левай нагой працягласцю ад 30 секунд да адной мінуты. Потым у перыяд з 1 красавіка да 31 жніўня 2022 года апублікаваць толькі адно відэа з запісам гэтага практыкавання ў выглядзе паста ў сваім акаўнце Instagram. З астатнімі падрабязнасцямі правядзення завочных спаборніцтваў можна азнаёміцца на сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Пераможца праекта ў кожнай узроставай групе атрымае каштоўны прыз - тэлефон iPhone 13. Узнагароджанне пераможцаў праекта адбудзецца на цырымоніі закрыцця рэспубліканскіх спаборніцтваў "Скураны мяч", якая пройдзе 9 верасня 2022 года на стадыёне ФК "Мінск".

Праект праводзіцца Прэзідэнцкім спартыўным клубам пры садзейнічанні Беларускай федэрацыі футбола, Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі