ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 9 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 ліпеня 2020, 19:03

Футбалісты "Зеніта" сталі шасціразовымі чэмпіёнамі Расіі

Фота ТАСС
Фота ТАСС

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Зеніта" заваявалі другое запар і шостае ў гісторыі золата чэмпіянату Расіі, перамогшы "Краснадар" у гасцявым паядынку 26-га тура з лікам 4:2, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зенітаўцы выйшлі наперад на 5-й мінуце гульні пасля гола Сердара Азмуна. Апынуўшыся ў ролі даганяючых, гаспадары перахапілі ініцыятыву і на 29-й мінуце Даніла Уткін аднавіў парытэт. Яшчэ праз 10 мінут краснадарскія футбалісты зарабілі пенальці, але ўдар Масьеля Вандэрсона адбіў галкіпер гасцей Андрэй Лунёў. У хуткім часе ўжо "Зеніт" атрымаў права на пенальці, і лепшы бамбардзір прэм'ер-лігі Арцём Дзюба забіў свой 16-ы гол у гэтым першынстве. Адразу пасля перапынку сапернікі абмяняліся галамі: на 50-й мінуце Даніла Уткін зраўнаваў лік, праз дзве мінуты Сердар Азмун аформіў свой дубль, а на 72-й мінуце Аляксей Сутармін зняў усе пытанні аб пераможцы гэтага паядынку і ўсяго чэмпіянату Расіі.

Рэзультаты астатніх сустрэч 26-га тура: "Спартак" (Масква) - "Тамбоў" - 2:3, "Крылы Саветаў" (Самара) - "Растоў" - 0:0, "Лакаматыў" (Масква) - "Сочы" - 0:0, "Ахмат" (Грозны) - ЦСКА (Масква) - 0:4, "Дынама" (Масква) - "Арсенал" (Тула) - 0:1, "Уфа" - "Урал" (Екацярынбург) - 1:1, "Рубін" (Казань) - "Арэнбург" - 1:0.

Турнірнае становішча: "Зеніт" - 62 ачкі (26 матчаў), "Лакаматыў" - 49 (26), "Краснадар" - 45 (25), "Растоў" - 43 (26), ЦСКА - 43 (26), "Спартак" - 32 (26), "Дынама" - 32 (25), "Уфа" - 32 (25), "Урал" - 32 (26), "Арсенал" - 31 (26), "Сочы" - 30 (26), "Рубін" - 30 (26), "Тамбоў" - 28 (26), "Ахмат" - 27 (26), "Крылы Саветаў" - 24 (26), "Арэнбург" - 23 (26).

Матчы 27-га тура расійскага першынства пройдуць 7-9 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі