Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 снежня 2018, 13:58

Футбалісты "Зеніта" прайгралі "Арсеналу" ў чэмпіянаце Расіі

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідары расійскай прэм'ер-лігі футбалісты "Зеніта" пацярпелі паражэнне ад "Арсенала" ў заключным матчы 16-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым тайме сустрэчы ў Туле госці прапусцілі мяч на 6-й мінуце, калі вызначыўся замбійскі легіянер "Арсенала" Эванс Кангва. Праз 15 мінут Далер Кузяеў аднавіў раўнавагу ў ліку, а незадоўга да перапынку Рызуан Мірзаў зноў вывеў гаспадароў наперад. У пачатку другой паловы сустрэчы бразільскі паўабаронца "Зеніта" Эрнані зноў зраўнаваў рэзультат, аднак захаваць нічыю госці не змаглі. На 75-й мінуце Эванс Кангва аформіў свой галявы дубль, а яшчэ праз пару мінут Зелімхан Бакаеў устанавіў канчатковы лік - 4:2 на карысць "Арсенала".

Следам за "Зенітам" у турнірнай табліцы ідзе "Краснадар", які перамог у дамашнім паядынку екацярынбургскі "Урал" з лікам 2:0. Беларускі абаронца "Краснадара" Аляксандр Мартыновіч правёў увесь матч.

Маскоўскі ЦСКА, які трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, застаўся на трэцім месцы, згуляўшы ўнічыю (0:0) у гасцях у "Растова". У маскоўскім дэрбі футбалісты "Спартака" перамаглі дзеючага чэмпіёна "Лакаматыў" з лікам 2:1.

Яшчэ тры сустрэчы завяршыліся ўнічыю: "Рубін" (Казань) - "Дынама" (Масква) - 1:1, "Анжы" (Махачкала) - "Уфа" - 0:0, "Енісей" (Краснаярск) - "Ахмат" (Грозны) - 1:1. Матч "Арэнбург" - "Крыллы Саветаў" (Самара) перанесены з-за моцнага марозу.

Становішча ў верхняй частцы турнірнай табліцы: "Зеніт" - 34 ачкі, "Краснадар" - 32, ЦСКА - 27, "Спартак" - 25, "Лакаматыў" - 25, "Растоў" - 24. На апошнім, 16-м радку "Енісей", у якога ўсяго 10 балаў, на 4 ачкі больш у "Крылаў Саветаў", па 15 набралі "Анжы" і "Уфа".

Матчы 17-га тура пройдуць 8-10 снежня, пасля чаго ў расійскім чэмпіянаце настане перапынак да сакавіка 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі