Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Футбалісты зборнай Іспаніі згулялі ўнічыю са шведамі і аформілі пуцёўку на ЧЕ-2020

Спорт 16.10.2019 | 11:32
Фота Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі
Фота Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Іспаніі па футболе стала шостай камандай, якая забяспечыла сабе месца сярод удзельнікаў чэмпіянату Еўропы-2020. Матч у групе F супраць каманды Швецыі завяршыўся з лікам 1:1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Іспанцы, прапусціўшы на 50-й хвіліне выпад нападаючага скандынаўскай дружыны Маркуса Берга, не спыніліся. Атакі прынеслі жаданы рэзультат на 92-й хвіліне гульні. Вызначыўся Радрыга, які незадоўга да гэтага выйшаў на замену.

У астатніх паядынках кваліфікацыйнай групы F зборныя Румыніі і Нарвегіі разышліся мірам - 1:1, а Фарэры абыгралі Мальту з лікам 1:0.

Становішча каманд: Іспанія - 20 ачкоў (8 матчаў), Швецыя - 15 (8), Румынія - 14 (8), Нарвегія - 11 (8), Фарэрскія астравы - 3 (8), Мальта - 3 (8).

Рэзультаты іншых сустрэч, якія адбыліся 15 кастрычніка:

Група D: Швейцарыя - Ірландыя - 2:0, Гібралтар - Грузія - 2:3. Становішча каманд: Ірландыя - 12 ачкоў (7 матчаў), Данія - 12 (6), Швейцарыя - 11 (6), Грузія - 8 (7), Гібралтар - 0 (6).

Група G: Ізраіль - Латвія - 3:1. Становішча каманд: Польшча - 19 ачкоў (8 матчаў), Аўстрыя - 16 (8), Паўночная Македонія - 11 (8), Славенія - 11 (8), Ізраіль - 11 (8), Латвія - 0 (8).

Група J: Фінляндыя - Арменія - 3:0, Ліхтэншчэйн - Італія - 0:5, Грэцыя - Боснія і Герцагавіна - 2:1. Становішча каманд: Італія - 24 ачкі (8 матчаў), Фінляндыя - 15 (8), Арменія - 10 (8), Боснія і Герцагавіна - 10 (8), Грэцыя - 8 (8), Ліхтэнштэйн - 2 (8).

Удзел у фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы-2020 забяспечылі сабе каманды Бельгіі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Расіі, Украіны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.