Фота з архіва
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць першы дамашні кантрольны матч у новым сезоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння на полі "Барысаў-Арэны" падапечныя Карласа Алоса сустрэнуцца з камандай Казахстана (пачатак гульні ў 20.00; прамая трансляцыя на тэлеканале СТБ). Гэты матч будзе судзіць расійская брыгада арбітраў на чале з 45-гадовым рэферы ФІФА Сяргеем Карасёвым. У сямі папярэдніх сустрэчах беларусы атрымалі чатыры вікторыі, двойчы былі зафіксаваны нічыі і адзін раз перамаглі казахстанскія футбалісты (розніца мячоў - 16-6 на карысць беларускай зборнай).
У гэтым сезоне беларуская зборная паспяхова правяла два выязныя спарынгі. Спачатку ў Душанбэ беларускія футбалісты разграмілі каманду Таджыкістана - 5:0, а Баку ўпэўнена абыгралі азербайджанцаў - 2:0.
Пасля матчу з камандай Казахстана беларусаў чакае спарынг у Мінску са зборнай Расіі, які адбудзецца 10 чэрвеня. Гэта будзе апошняя праверка перад стартам у адборачным турніры чэмпіянату свету. Восенню беларуская каманда згуляе ў кваліфікацыйнай групе С разам з футбалістамі Грэцыі, Даніі і Шатландыі.-0-