Фота з архіва
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць другі кантрольны матч у новым сезоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў Баку падапечныя Карласа Алоса сустрэнуцца з камандай Азербайджана (пачатак гульні ў 20.45; прамая трансляцыя на тэлеканале СТБ). Гэты паядынак рассудзіць грузінская брыгада арбітраў на чале з рэферы ФІФА Алека Апцыяуры. У мінулыя гады нацыянальныя зборныя Беларусі і Азербайджана сустракаліся шэсць разоў: у актыве беларусаў адна вікторыя, азербайджанцы перамагалі тройчы, два матчы завяршыліся ўнічыю. У рэйтынгу ФІФА зборная Беарусі цяпер займае 98-е месца, Азербайджан знаходзіцца на 117-й пазіцыі. На мінулым тыдні беларускія футбалісты разграмілі ў Душанбэ каманду Таджыкістана (5:0), а азербайджанская дружына ў Сумгаіце нечакана пацярпела паражэнне з вялікім лікам ад каманды Гаіці (0:3).
Таксама сёння свой спарынг правядзе маладзёжная зборная Беларусі (U-21). У Стамбуле беларусы згуляюць з равеснікамі з Турцыі (пачатак у 20.30; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). У мінулую пятніцу ў турэцкай Антальі падапечныя Віталя Паўлава перамаглі маладзёжную каманду Паўночнай Македоніі з рэзультатам 3:1. Восенню беларусы стартуюць у адборачным турніры маладзёжнага чэмпіянату Еўропы. Іх сапернікамі ў кваліфікацыйнай групе 9 будуць каманды Аўстрыі, Бельгіі, Даніі і Уэльса.-0-