ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2021, 14:38

Футбалісты зборнай Беларусі згуляюць з чэхамі ў матчы кваліфікацыі ЧС-2022

Фота з архіва
Фота з архіва

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе згуляе сёння з камандай Чэхіі ў сёмым матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету 2022 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Да матчу рыхтуюцца наступныя ігракі:

Варатары: Ягор Хаткевіч ("Дынама-Мінск"), Павел Паўлючэнка ("Рух", Брэст), Уладзіслаў Васілючак ("Іслач", Мінскі раён) і Раман Сцяпанаў ("Дынама-Брэст").

Абаронцы: Максім Бардачоў, Даніла Нячаеў (БАТЭ, Барысаў), Кірыл Пячэнін ("Рух", Брэст), Раман Бегуноў, Глеб Шаўчэнка ("Шахцёр", Салігорск), Іван Садоўнічы ("Нёман", Гродна) і Руслан Юдзянкоў ("Гомель").

Паўабаронцы: Яўген Яблонскі (БАТЭ, Барысаў), Макс Эбонг ("Астана", Нур-Султан, Казахстан), Уладзіслаў Клімовіч, Арцём Быкаў ("Дынама-Мінск"), Дзмітрый Падстрэлаў ("Шахцёр", Салігорск), Павел Сядзько ("Тарпеда", Масква, Расія), Руслан Лісаковіч ("Іслач", Мінскі раён), Аляксандр Сялява ("Дынама-Мінск"), Вадзім Пабудзей ("Гомель") і Яўген Красноў ("Віцебск").

Нападаючыя: Віталь Лісаковіч ("Лакаматыў", Масква), Дзмітрый Анцілеўскі ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна) і Андрэй Салавей ("Гомель").

Гэта сёмы матч нацыянальных дружын Беларусі і Чэхіі. Сустракаліся яны ўжо і ў рамках цяперашняга адборачнага цыкла. На жаль, з мінімальным лікам (1:0) у верасні гэтага года ў Остраве перамаглі гаспадары поля.

Сённяшняя гульня беларусаў і чэхаў адбудзецца на стадыёне "Цэнтральны" ў Казані. Стартавы свісток прагучыць у 21.45 па мінскім часе. Прамую трансляцыю з месца падзей будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі