Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лістапада 2018, 09:03

Футбалісты зборнай Беларусі перамаглі Люксембург у Лізе нацый

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Беларусі выйгралі ў гасцях у Люксембурга ў Лізе нацый з лікам 2:0, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галявым дублем вызначыўся паўабаронца Станіслаў Драгун.

У час першага тайма падапечныя Ігара Крывушэнкі мелі перавагу і часта пагражалі варотам гаспадароў поля. Шанц забіць быў у Аляксандра Глеба і Паўла Савіцкага, аднак на 37-й хвіліне з межаў штрафной дакладна прабіў Станіслаў Драгун.

Пасля перапынку беларускі паўабаронца вызначыўся другі раз. Пасля навесу са штрафнога ўдару Станіслаў Драгун першым апынуўся каля мяча і нанёс удар пад перакладзіну варот - 2:0.

У матчы групы 2 лігі D футбалісты Малдовы з мінімальным лікам 1:0 абыгралі Сан-Марына.

Турнірнае становішча пасля пяці тураў: Беларусь - 11 балаў (5 матчаў), Люксембург - 9 (5), Малдова - 8 (5), Сан-Марына - 0 (5).

У апошні гульнявы дзень 18 лістапада зборная Беларусі згуляе ў Сан-Марына, а Малдова прыме ў Кішынёве каманду Люксембурга. Барацьбу за адзіную пуцёўку на Еўра-2020 прадоўжаць толькі пераможцы чатырох квартэтаў лігі D.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі