Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 кастрычніка 2020, 09:03

Футбалісты зборнай Беларусі перамаглі Казахстан у Лізе нацый

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Беларусі перамаглі каманду Казахстана ў дамашнім матчы Лігі нацый УЕФА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гульні на полі мінскага стадыёна "Дынама" гаспадары забілі па голе ў кожным тайме. На 19-й мінуце лік адкрыў Яўген Яблонскі, а ў самым канцы гульні Раман Юзапчук устанавіў канчатковы рэзультат - 2:0.

У першым крузе гэтага турніру падапечныя Міхаіла Мархеля абыгралі казахстанцаў у Алматы з лікам 2:1.

У другім матчы чацвёртага тура спаборніцтваў у 4-й групе лігі С футбалісты Літвы ў Вільнюсе згулялі ўнічыю з албанцамі - 0:0.

Турнірнае становішча пасля чатырох тураў: Беларусь - 7 (розніца мячоў - 6-5), Літва - 5 (3-4), Албанія - 5 (2-1), Казахстан - 4 (3-4).

У наступным туры 15 лістапада зборная Беларусі прыме ў Мінску футбалістаў Літвы, а албанцы ў сябе дома згуляюць з казахстанскай камандай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі