Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 красавіка 2021, 19:55

Футбалісты "Тарпеда-БелАЗа" сталі першымі паўфіналістамі Кубка Беларусі

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Тарпеда-БелАЗа" сталі першымі паўфіналістамі Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў чвэрцьфінальным матчы ў адказ падапечныя Юрыя Пунтуса згулялі ўнічыю з прадстаўніком другога дывізіёна нацыянальнага першынства дзяржынскім "Арсеналам" - 0:0. У першым паядынку ў Жодзіне тарпедаўцы атрымалі вялікую перамогу - 3:0.

Таксама сёння футбалісты "Мінска" згуляюць на сваёй арэне з "Іслаччу". Першая сустрэча гэтых каманд завяршылася ўнічыю - 1:1.

Яшчэ два матчы за выхад у паўфінал кубкавага розыгрышу адбудуцца 7 красавіка. Цяперашні ўладальнік Кубка барысаўскі БАТЭ згуляе ў гасцях у футбалістаў "Віцебска". У першай гульні барысаўчане выйгралі з мінімальнай перавагай - 2:1. Чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца ў Гродне з мясцовым "Нёманам". На сваім полі салігорскія футбалісты перамаглі з вынікам 3:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі