25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты сталічнага "Дынама" дабіліся перамогі над "Мінскам" у перанесеным паядынку 17-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сталічнае дэрбі 24 верасня дынамаўцы пачалі з атак, і ўжо на 10-й мінуце Стывен Альфрэд скарыстаўся памылкай вопытнага галкіпера Аляксандра Гутара і адкрыў лік. У хуткім часе пасля перапынку Дзмітрый Падстрэлаў забіў другі мяч, устанавіўшы канчатковы рэзультат - 2:0.
Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае габонскі нападаючы "Гомеля" Родзі Джуніяр Эфаге, які забіў 14 мячоў.-0-
Фота Сяргея Шэлега