Фота з архіва
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі пройдуць стартавыя сустрэчы 13-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым сённяшнім паядынку футбалісты "Смаргоні" паспрабуюць спыніць чатырохматчавую бязвыйгрышную серыю ў дамашняй гульні з "Іслаччу" (пачатак у 18.00). У мінулым туры смаргонская каманда ўступіла ў гасцях "Віцебску" - 1:2, а "Іслач" прайграла на сваім полі лідару першынства "МЛ Віцебск" - 0:1, пацярпеўшы першае паражэнне ў гэтым сезоне. Таксама сёння адзін з фаварытаў турніру мазырская "Славія" прыме на сваёй арэне барысаўскі БАТЭ (пачатак у 20.00). На мінулым тыдні мазыране перамаглі ў наваполацку мясцовы "Нафтан" з лікам 1:0, а барысаўчане пацярпелі значнае паражэнне ў дамашнім матчы з гродзенскім "Нёманам" - 1:5.
Яшчэ тры сустрэчы адбудуцца заўтра: "Слуцк" - "Нафтан", "Дынама" (Брэст) - "Гомель", "МЛ Віцебск" - "Маладзечна". Праграма 13-га тура завершыцца ў нядзелю, 22 чэрвеня: "Арсенал" (Дзяржынск) - "Дынама" (Мінск), "Нёман" - "Мінск", "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Віцебск".
Становішча ў групе лідараў пасля 12 тураў: "МЛ Віцебск" - 32 ачкі, "Дынама" (Мінск) - 26, "Славія" - 26, "Дынама" (Брэст) - 24, "Іслач" - 21, "Нёман" - 21. Унізе турнірнай табліцы знаходзіцца "Маладзечна" - 0 ачкоў, у "Смаргоні" 5 балаў. Бамбардзірскую гонку ўзначальвае нападаючы "Іслачы" Аляксандр Шасцюк, як забіў 8 мячоў.-0-