Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 кастрычніка 2020, 16:40

Футбалісты "Слуцка" прымуць "Мінск" у матчы чэмпіянату Беларусі

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля перапынку, звязанага з матчамі зборных Беларусі, сёння аднаўляецца чэмпіянат краіны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку 26-га тура футбалісты "Слуцка" прымуць на сваім полі гасцей з "Мінска". Яшчэ два паядынкі адбудуцца ў суботу, 17 кастрычніка: "Віцебск" - "Энергетык-БДУ" (Мінск), "Нёман" (Гродна) - "Гарадзея".

Лідар першынства барысаўскі БАТЭ 18 кастрычніка згуляе на выездзе з футбалістамі Іслачы. У нядзелю таксама пройдуць паядынкі "Шахцёр" (Салігорск) - "Дынама" (Мінск), "Смалявічы" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Дынама" (Брэст) - "Рух" (Брэст).

Турнірнае становішча: БАТЭ - 49 ачкоў (25 матчаў), "Нёман" - 47 (25), "Шахцёр" - 46 (24), "Іслач" - 42 (25), "Тарпеда-БелАЗ" - 41 (25), "Рух" - 39 (25), "Дынама" (Мінск) - 39 (25), "Дынама" (Брэст) - 38 (23), "Энергетык-БДУ" - 35 (24), "Віцебск" - 31 (25), "Мінск" - 31 (24), "Славія" - 28 (23), "Гарадзея" - 21 (25), "Слуцк" - 21 (23), "Белшына" - 20 (24), "Смалявічы" - 14 (25).

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальваюць Максім Скавыш (БАТЭ) і Джасурбек Яхшыбоеў ("Шахцёр"), якія забілі па 13 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі