Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 красавіка 2022, 11:05

Футбалісты "Слуцка" прымуць "Мінск" на старце 4-га тура чэмпіянату Беларусі

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Слуцка" прымуць гасцей з "Мінска" ў стартавым паядынку 4-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У папярэднім туры "Слуцк" згуляў унічыю ў гасцях у сталічнага "Энергетыка-БДУ" - 1:1, а мінчане здабылі першую вікторыю ў новым сезоне, атрымаўшы перамогу на сваёй арэне над жодзінскай камандай "Тарпеда-БелАЗ" - 1:0.

Заўтра ў цэнтральным паядынку дзеючы чэмпіён краіны "Шахцёр" прыме ў Салігорску лідара турніру барысаўскі БАТЭ. Пасля няўдачнага стартавага адрэзка ў "Шахцёры" адбылася змена галоўнага трэнера: замест Івана Біёнчыка каманду ўзначаліў расійскі спецыяліст Сяргей Ташуеў, які працаваў ужо ў Салігорску ў 2018-2019 гадах. Таксама заўтра "Дынама" згуляе на полі галоўнай спартыўнай арэны краіны з бабруйскай "Белшынай", на стадыёне ФК "Мінск" футбалісты "Іслачы" сустрэнуцца з гродзенскім "Нёманам", а ў Жодзіне мясцовыя тарпедаўцы паспрабуюць набраць першыя ачкі ў паядынку з дэбютантам элітнага дывізіёна дзяржынскім "Арсеналам".

Заключныя сустрэчы 4-га тура пройдуць у нядзелю, 17 красавіка: "Віцебск" - "Славія" (Мазыр), "Гомель" - "Днепр" (Магілёў), "Дынама" (Брэст) - "Энергетык-БДУ" (Мінск).

Становішча каманд пасля трох тураў: БАТЭ - 9 ачкоў, "Дынама" (Мінск), "Энергетык-БДУ", "Нёман" - па 7, "Гомель" - 6, "Шахцёр", "Слуцк" - па 5, "Мінск" - 4, "Славія" - 3, "Дынама" (Брэст), "Арсенал", "Іслач", "Віцебск" - па 2, "Белшына", "Днепр" - па 1, "Тарпеда-БелАЗ" - 0.

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае ўзбекскі нападаючы "Энергетыка-БДУ" Бабур Абдзіхолікаў, які забіў 4 мячы, на адзін гол менш у актыве Аляксандра Макася ("Гомель") і гамбійскага форварда салігорскага "Шахцёра" Дэмба Дарба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі