ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 23 кастрычніка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 кастрычніка 2020, 19:07

Футбалісты "Слуцка" перамаглі "Мінск" у матчы чэмпіянату Беларусі

Фота ФК "Мінск"
Фота ФК "Мінск"

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля перапынку, звязанага з матчамі зборных Беларусі, сёння аднавіўся 30-ы чэмпіянат краіны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку 26-га тура футбалісты "Слуцка" на сваім полі перайгралі гасцей з "Мінска" з лікам 2:1. У сярэдзіне першай паловы гульні ўкраінскі паўабаронца гасцей Аляксандр Васільеў адправіў мяч у свае вароты, потым, на 85-й мінуце сустрэчы, ён жа з пенальці аднавіў раўнавагу ў ліку, а яшчэ праз пяць мінут, таксама з пенальці, хаўбэк "Слуцка" Юрый Казлоў прынёс перамогу гаспадарам - 2:1.

Яшчэ два паядынкі адбудуцца 17 кастрычніка: "Віцебск" - "Энергетык-БДУ" (Мінск), "Нёман" (Гродна) - "Гарадзея".

Лідар першынства барысаўскі БАТЭ 18 кастрычніка згуляе на выездзе з футбалістамі "Іслачы". Таксама ў гэты дзень пройдуць яшчэ чатыры паядынкі: "Шахцёр" (Салігорск) - "Дынама" (Мінск), "Смалявічы" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Дынама" (Брэст) - "Рух" (Брэст). Матч "Славія" (Мазыр) - "Белшына" (Бабруйск) перанесены.

Турнірнае становішча цяпер такое: БАТЭ - 49 ачкоў (25 матчаў), "Нёман" - 47 (25), "Шахцёр" - 46 (24), "Іслач" - 42 (25), "Тарпеда-БелАЗ" - 41 (25), "Рух" - 39 (25), "Дынама" (Мінск) - 39 (25), "Дынама" (Брэст) - 38 (23), "Энергетык-БДУ" - 35 (24), "Віцебск" - 31 (25), "Мінск" - 31 (25), "Славія" - 28 (23), "Слуцк" - 24 (24), "Гарадзея" - 21 (25), "Белшына" - 20 (24), "Смалявічы" - 14 (25).

Бамбардзірскую гонку 30-га чэмпіянату Беларусі ўзначальваюць Максім Скавыш (БАТЭ) і Джасурбек Яхшыбоеў ("Шахцёр"), якія забілі па 13 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі