Фота з архіва
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі пройдуць стартавыя паядынкі шостага тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым сённяшнім матчы барысаўскі БАТЭ сустрэне на сваім полі футбалістаў "Слуцка" (пачатак гульні ў 18.45). У папярэднім туры абедзве каманды пацярпелі паражэнні з аднолькавым лікам 1:2 - барысаўчане ўступілі на выездзе чэмпіёну краіны мінскаму "Дынама", а "Слуцк" прайграў у сябе дома аднаму з лідараў цяперашняга турніру мазырскай "Славіі".
Сёння мазыране прымуць гасцей з дзяржынскага "Арсенала" (пачатак у 20.45), які на мінулым тыдні пацярпеў буйное паражэнне ад уладальніка серабра гродзенскага "Нёмана" - 0:3.
Заўтра гродзенская каманда прыме на сваёй арэне брэсцкае "Дынама" (Брэст). Таксама ў суботу "Нафтан" у Наваполацку сустрэнецца са "Смаргонню", а футбалісты "Віцебска" згуляюць у сябе дома з "Гомелем".
Заключныя паядынкі шостага тура адбудуцца 27 красавіка. Мінскае "Дынама" ў сталічным дэрбі сустрэнецца з футбалістамі "Мінска", "Іслач" згуляе з аўтсайдарамі турніру футбалістамі "Маладзечна", а ў Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" будзе сапернічаць з дэбютантам элітнага дывізіёна "МЛ Віцебск".
Становішча ў групе лідараў цяпер такое: "Славія" - 13 ачкоў (5 матчаў), "МЛ Віцебск" - 13 (5), "Мінск" - 10 (5), "Нёман" - 9 (4), "Іслач" - 9 (5). Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае форвард "Іслачы" Аляксандр Шасцюк, які забіў 5 мячоў.-0-