Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 чэрвеня 2020, 20:00

Футбалісты "Славіі" абыгралі "Смалявічы" ў чэмпіянаце Беларусі

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мазырскай "Славіі" перамаглі "Смалявічы" з лікам 2:1 у стартавым матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Усе мячы сустрэчы ў Мазыры былі забіты на працягу пяці мінут другога тайма. На 50-й мінуце форвард Максім Слюсар з пенальці вывеў гаспадароў наперад, праз тры мінуты абаронца гасцей Аляксей Вакуліч зраўнаваў лік, а на 55-й мінуце Дэніс Тэтэх прынёс перамогу "Славіі". У двух папярэдніх турах мазыране цярпелі паражэнні.

У другім сённяшнім паядынку футбалісты "Слуцка" прымуць на сваім полі гродзенскі "Нёман".

Яшчэ тры сустрэчы пройдуць у суботу, 20 чэрвеня: "Іслач" (Мінскі раён) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Дынама" (Брэст) - "Гарадзея", "Дынама" (Мінск) - "Энергетык-БДУ" (Мінск).

Лідар першынства барысаўскі БАТЭ 21 чэрвеня згуляе ў Бабруйску з мясцовай "Белшынай, якая займае апошняе месца. Таксама ў нядзелю "Віцебск" у сябе дома сустрэнецца з "Мінскам", а ў Салігорску "Шахцёр" прыме футбалістаў брэсцкага "Руху".

Турнірнае становішча цяпер такое: БАТЭ - 27 ачкоў (13 матчаў), "Шахцёр" - 25 (13), "Энергетык-БДУ" - 22 (13), "Дынама" (Брэст) - 22 (13), "Тарпеда-БелАЗ" - 22 (13), "Нёман" - 20 (12), "Дынама" (Мінск) - 19 (13), "Іслач"- 19 (13), "Слуцк"- 18 (13), "Віцебск" - 18 (13), "Славія" - 18 (14), "Рух" - 15 (13), "Гарадзея" - 15 (13), "Мінск" - 13 (11), "Смалявічы" - 7 (13), "Белшына" - 6 (13).

Бамбардзірскую гонку ўзначальваюць Гегам Кадзімян ("Нёман") і Джасурбек Яхшыбоеў ("Энергетык-БДУ"), якія забілі па сем мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі