ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 17 красавіка 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2021, 10:50

Футбалісты "Шахцёра" ўпершыню сталі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты салігорскага "Шахцёра" ўпершыню сталі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

2 сакавіка ў паядынку за першы трафей новага сезона на полі ФК "Мінск" чэмпіёны краіны перамаглі ўладальніка Кубка барысаўскі БАТЭ ў серыі пасляматчавых пенальці. У першым тайме перавага была на баку барысаўчан, салігорскія футбалісты адказвалі вострымі контратакамі, але нікому не ўдалося дабіцца поспеху. Пасля перапынку "Шахцёр" стаў дзейнічаць больш агрэсіўна, прымусіўшы барысаўчан абараняцца. Аднак у асноўны час лік так і не быў адкрыты - нічыя 0:0. У серыі пасляматчавых пенальці поспех быў на баку "Шахцёра" - 5:4. Героем серыі стаў галкіпер салігорскай дружыны Аляксандр Гутар, які адбіў два ўдары, а потым сам забіў рашаючы пенальці.

Футбалісты БАТЭ больш за ўсіх выйгравалі Суперкубак - 7 разоў (2010, 2011, 2013-2017). Салігорскі "Шахцёр" да гэтага тройчы беспаспяхова аспрэчваў трафей. Тройчы Суперкубак брала брэсцкае "Дынама" (2018-2020), а ў 2012-м яго заваявалі футбалісты "Гомеля".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі