Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 чэрвеня 2020, 11:28

Футбалісты "Шахцёра" не змаглі перамагчы "Рух" у матчы чэмпіянату Беларусі

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты салігорскага "Шахцёра" не змаглі перамагчы брэсцкі "Рух" у апошнім матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым тайме сустрэчы ў Салігорску нікому з сапернікаў не ўдалося вызначыцца.

На 72-й хвіліне гульні гасцей вывеў наперад сенегальскі легіянер Абдулае Дыяла, а праз чатыры хвіліны лідар атак "Шахцёра" Віталь Лісаковіч зрабіў лік роўным - 1:1. Разрыў паміж "Шахцёрам" і барысаўскім БАТЭ, які абыграў у Бабруйску мясцовую "Белшыну" з лікам 2:0, павялічыўся да чатырох ачкоў.

Рэзультаты астатніх матчаў 14-га тура: "Віцебск" - "Мінск" - 1:0, "Слуцк" - "Нёман" (Гродна) - 0:1, "Славія" (Мазыр) - "Смалявічы" - 2:1, "Іслач" (Мінскі раён) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 2:2, "Дынама" (Брэст) - "Гарадзея" - 3:1, "Дынама" (Мінск) - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 0:0.

Турнірнае становішча: БАТЭ - 30 ачкоў (14 матчаў), "Шахцёр" - 26 (14), "Дынама" (Брэст) - 25 (14), "Нёман" - 23 (13), "Тарпеда-БелАЗ" - 23 (14), "Энергетык-БДУ" - 23 (14), "Віцебск" - 21 (14), "Іслач" - 20 (14), "Дынама" (Мінск) - 20 (14), "Слуцк" - 18 (14), "Славія" - 18 (14), "Рух" - 16 (14), "Гарадзея" - 15 (14), "Мінск" - 13 (12), "Смалявічы" - 7 (13), "Белшына" - 6 (14).

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальваюць Гегам Кадзімян ("Нёман"), Павел Няхайчык (БАТЭ), Іон Нікалаеску ("Віцебск"), Віталь Лісаковіч ("Шахцёр") і Джасурбек Яхшыбоеў ("Энергетык-БДУ"), якія забілі па сем мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

26 чэрвеня

"Энергетык-БДУ" - "Славія", "Смалявічы" - "Слуцк";

27 чэрвеня

"Мінск" - "Шахцёр", "Нёман" - "Дынама" (Брэст), БАТЭ - "Дынама" (Мінск);

28 чэрвеня

"Тарпеда-БелАЗ" - "Віцебск", "Рух" - "Белшына", "Гарадзея" - "Іслач".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі