Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Футбалісты "Шахцёра" абыгралі на выездзе "Гомель" і выйшлі ў лідары чэмпіянату Беларусі

Спорт 22.04.2019 | 12:36
Фота ФК "Шахцёр"
Фота ФК "Шахцёр"

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Салігорскі "Шахцёр" атрымаў перамогу на выездзе над "Гомелем" з лікам 1:0 і ўзначаліў турнірную табліцу футбольнага чэмпіянату Беларусі, пасля чатырох тураў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сваю чацвёртую вікторыю падапечныя Сяргея Ташуева атрымалі ў нялёгкім процістаянні з гамяльчанамі, якія стараліся парадаваць сваіх балельшчыкаў. Пераможны гол на 81-й хвіліне гульні забіў ветэран "Шахцёра" Мікалай Януш. У чатырох праведзеных сустрэчах салігорскія футбалісты набралі 12 ачкоў з 12 магчымых, забіўшы 6 мячоў, не прапусціўшы ні аднаго.

Дэбютант вышэйшай лігі мінскі "Энергетык-БДУ" на сваім полі змог даць бой аднаму з фаварытаў турніру брэсцкаму "Дынама", згуляўшы ўнічыю - 1:1.

Рэзультаты астатніх сустрэч: "Мінск" - "Дняпро" (Магілёў) - 0:0, "Нёман" (Гродна) - "Віцебск" - 1:0, "Славія" (Мазыр) - БАТЭ (Барысаў) - 1:2, "Гарадзея" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 0:3, "Тарпеда" (Мінск) - "Дынама" (Мінск) - 0:1, "Слуцк" - "Іслач" (Мінскі раён) - 1:3.

Становішча ў лідзіруючай групе пасля 4-х тураў: "Шахцёр" - 12 ачкоў, "Дынама" (Мінск) - 10, "Дынама" (Брэст) - 10, БАТЭ-9, "Іслач" - 9. Унізе турнірнай табліцы магілёўскі "Дняпро", "Гарадзея" і "Слуцк", у якіх усяго па адным набраным бале.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.