Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 жніўня 2021, 18:02

Футбалісты "Руха" прымуць "Шахцёр" у першым матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння адкрыецца праграма 21-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку лідар турніру, дзеючы чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр" згуляе ў гасцях у брэсцкага "Руха". У першым крузе салігорскія футбалісты разграмілі брастаўчан на сваім полі з лікам 4:1. На мінулым тыдні "Шахцёр" атрымаў значную вікторыю ў Мазыры над мясцовай "Славіяй" - 4:0, а "Рух" таксама на выездзе згуляў унічыю з футбалістамі "Смаргоні" - 1:1.

Заўтра барысаўскі БАТЭ, які ідзе другім, прыме на сваёй арэне "Іслач" з Мінскага раёна. У Жодзіне мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" будзе сапернічаць з "Гомелем", а на галоўнай спартыўнай арэне краіны ў сталічным дэрбі сойдуцца "Дынама" і "Мінск". Астатнія паядынкі гэтага тура адбудуцца 29 жніўня: "Слуцк" - "Славія" (Мазыр), "Віцебск" - "Дынама" (Брэст), "Нёман" (Гродна) - "Энергетык-БДУ" (Мінск).

Турнірнае становішча: "Шахцёр" - 47 ачкоў (17 матчаў), БАТЭ - 44 (20), "Рух" - 40 (20), "Дынама" (Мінск) - 39 (20), "Гомель" - 35 (19), "Дынама" (Брэст) - 30 (20), "Віцебск" - 27 (20), "Мінск" - 24 (19), "Энергетык-БДУ" - 24 (19), "Іслач" - 23 (20), "Тарпеда-БелАЗ" - 22 (19), "Нёман" - 21 (20), "Слуцк" - 18 (20), "Славія" - 14 (19), "Смаргонь" - 10 (20), "Спадарожнік" - 7 (20).

Лідарам бамбардзірскай гонкі з'яўляецца гамбійскі нападаючы Дэмба Дарба, які забіў 16 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі