Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 верасня 2018, 12:45

Футбалісты ПСВ уступілі "Барселоне" ў першым матчы Лігі чэмпіёнаў

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольных арэнах Еўропы 18 верасня прайшлі стартавыя сустрэчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Першымі свае матчы правялі каманды квартэта В, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Былы сапернік барысаўскага БАТЭ па кваліфікацыі ЛЧ галандскі ПСВ гуляў у гасцях у іспанскай "Барселоны" і прапусціў першы мяч на 32-й мінуце ад Ліянэля Месі. Пасля перапынку гаспадары прадаўжалі дамінаваць, на 75-й мінуце вызначыўся Усман Дэмбеле, а ў хуткім часе Месі забіў яшчэ двойчы і, аформіўшы хет-трык, устанавіў канчатковы рэзультат - 4:0 на карысць "Барсы".

У Мілане італьянскі "Інтэр" атрымаў валявую перамогу над англійскім "Тотэнхэмам" - 2:1.

Пазней адбудуцца паядынкі яшчэ ў трох групах:

А - "Бруге" (Бельгія) - "Барусія" (Дортмунд, Германія), "Манака" - "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія);

С - "Ліверпуль" (Англія) - "Пары Сэн-Жэрмен" (Францыя), "Црвена Зорка" (Бялград, Сербія) - "Напалі" (Італія);

D - "Галатасарай" (Стамбул, Турцыя) -"Лакаматыў" (Масква, Расія), "Шальке-04" (Гельзенкірхен, Германія) - "Порту" (Партугалія).

Стартавыя гульні ў астатніх чатырох квартэтах пройдуць 19 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі