20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты Партугаліі абыгралі Марока з лікам 1:0 на чэмпіянаце свету ў Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Матч групы В прайшоў пры запоўненых трыбунах на арэне "Лужнікі". Балельшчыкі прыйшлі, каб убачыць зорку сусветнага футбола Крышціяну Раналду, які не расчараваў фанатаў. Ужо на 4-й хвіліне форвард адкрыў лік, забіўшы прыгожы гол у вароты мараканцаў.
Удар Раналду стаў адзіным рэзультатыўным у гульні. Партугальцы дзякуючы перамозе набралі чатыры ачкі пасля двух матчаў і займаюць першае месца ў групе В.
У іншым матчы гэтага квартэта зборная Іспаніі згуляе сёння з Іранам.
Дзве лепшыя каманды з групы В згуляюць у плэй-оф чэмпіянату свету з дзвюма першымі камандамі з групы А, дзе выступае расійская каманда.-0-
Фота з сацсетак