Фота з архіва
2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Жодзіне фінішуе традыцыйны перадсезонны футбольны турнір "Белазавец", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым паядынку сённяшняга гульнявога дня сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі гродзенскі "Нёман" перамог уладальнікаў бронзы футбалістаў жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" з мінімальнай перавагай у ліку - 1:0. Пераможны гол у самым канцы першага тайма забіў Ягор Зубовіч. У стартавым туры каманда Ігара Кавалевіча перамагла брэсцкі "Цэнтр футбола" - 2:1, а затым перамагла барысаўскі БАТЭ - 3:2. "Нёман" трэці раз запар стаў пераможцам гэтых спаборніцтваў. У апошнім матчы барысаўчане будуць сапернічаць з брэсцкай дружынай.
Перадсезонны турнір у Жодзіне праводзіцца восьмы раз.-0-