Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 верасня 2021, 10:58

Футбалісты "Нёмана" разграмілі "Смаргонь" у матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты гродзенскага "Нёмана" разграмілі "Смаргонь" у апошнім матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У канцы першай палавіны сустрэчы ў Гродне Андрэй Якімаў адкрыў лік, а пасля перапынку Іван Садоўнічы, Аляксандр Джыгера, Раман Грыбоўскі і Антон Сучкоў давялі справу да разгрому - 5:0.

У цэнтральным паядынку цяперашняга першынства БАТЭ на полі "Барысаў-Арэны" перамог дзеючых чэмпіёнаў футбалістаў салігорскага "Шахцёра" з мінімальнай перавагай - 1:0. Адзіны мяч быў забіты ў пачатку кампенсаванага часу другой палавіны гульні, калі вызначыўся ўзбекскі паўабаронца барысаўчан Шахбоз Умараў. Футбалісты БАТЭ на адно ачко абышлі "Шахцёр" у турнірнай табліцы, але ў салігорскай каманды тры матчы ў запасе.

Футбалісты "Гомеля" абыгралі на выездзе "Слуцк" з лікам 4:1. Лідар гамяльчан Андрэй Салавей аформіў хет-трык. У Брэсце мясцовае "Дынама" нечакана ўступіла мазырскай "Славіі" з рэзультатам 0:3. Сталічны "Энергетык-БДУ" перамог у Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" з мінімальнай перавагай - 1:0. Мінскае "Дынама" на сваёй арэне ўзяло верх над "Іслаччу" - 2:1. Футбалісты "Віцебска" перамаглі ў сябе дома гасцей з "Мінска" з лікам 3:1.

Турнірнае становішча: БАТЭ - 51 ачко (23 матчы), "Шахцёр" - 50 (20), "Дынама" (Мінск) - 48 (23), "Рух" - 47 (23), "Гомель" - 44 (22), "Віцебск" - 33 (23), "Дынама" (Брэст) - 31 (23), "Іслач" - 27 (23), "Энергетык-БДУ" - 27 (22), "Нёман" - 27 (23), "Тарпеда-БелАЗ" - 25 (22), "Мінск" - 24 (22), "Слуцк" - 22 (23), "Славія" - 18 (22), "Смаргонь" - 13 (23), "Спадарожнік" - 7 (22).

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае гамбійскі нападаючы "Шахцёра" Дэмба Дарба, які забіў 16 мячоў, на два галы менш у гамяльчаніна Андрэя Салаўя.

У наступным туры сустракаюцца:

24 верасня

"Гомель" - "Дынама" (Брэст).

25 верасня

"Іслач" - "Тарпеда-БелАЗ", "Мінск" - "Слуцк", "Рух" - БАТЭ.

26 верасня

"Смаргонь" - "Дынама" (Мінск), "Энергетык-БДУ" - "Віцебск", "Шахцёр" - "Нёман".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі