Фота з архіва
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гродзенскі "Нёман" правядзе стартавы матч плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый з іспанскім "Раё Вальекана", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сустрэча адбудзецца ў венгерскім Сегедзе, пачатак гульні ў 21.00. Галоўным суддзёй матчу назначаны 37-гадовы рэферы ФІФА Арда Кардэшлер з Турцыі. Яго памочнікамі будуць Мехмет Тургал і Дэніз Эзарал, рэзервовы суддзя - Азан Эргюн. Другі паядынак за выхад у асноўны этап трэцяга па рангу клубнага турніру Старога Свету адбудзецца 28 жніўня ў іспанскай сталіцы. У мінулым чэмпіянаце Іспаніі "Раё Вальекана" заняў восьмае месца. У мінулую пятніцу ў стартавым паядынку новага нацыянальнага першынства мадрыдскі клуб упэўнена абыграў на выездзе футбалістаў "Жыроны" з лікам 3:1.
Гродзенскі "Нёман" упершыню прабіўся ў вырашальную стадыю кваліфікацыі еўракубкавых турніраў. На шляху да плэй-оф падапечныя Ігара Кавалевіча прайшлі армянскі "Урарту" з Ерэвана - 2:1 і 4:0, славацкі "Кошыцэ" - 3:2 і 1:1, фарэрскі "Клаксвік" - 0:2 і 2:0 (перамога па пенальці - 5:4). У гэтым сезоне "Нёман" ужо зарабіў амаль 1,5 млн еўра, а ў выпадку выхаду ў асноўны этап ЛК атрымае яшчэ больш за 3 млн еўра.-0-