3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты градзенскага "Нёмана" другі раз запар сталі пераможцамі традыцыйнага перадсезоннага турніру "Белазавец" у Жодзіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паядынку за першае месца каманда Ігара Кавалевіча з мінімальнай перавагай у ліку адолела гаспадароў спаборніцтваў футбалістаў "Тарпеда-БелАЗа" - 4:3. У двух папярэдніх сустрэчах "Нёман" з аднолькавым вынікам 3:1 абыграў брэсцкае "Дынама" і дублёраў жодзінскага клуба.
Асноўны склад "Тарпеда-БелАЗа" спачатку разграміў сваіх рэзервістаў - 8:0, а потым разышоўся мірам - 2:2 - з брэсцкімі дынамаўцамі, якіх цяпер трэніруе былы настаўнік тарпедаўцаў Ігар Крывушэнка.
У матчы за трэцяе месца брастаўчане сёння сустрэнуцца з тарпедаўскімі дублёрамі.
Новы футбольны сезон у Беларусі адкрыецца 25 лютага матчам за Суперкубак, у якім "Шахцёр" сустрэнецца з уладальнікам Кубка краіны "Гомелем".-0-