ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 жніўня 2021, 13:19

Футбалісты "Нёмана" атрымалі 5-ю перамогу запар у чэмпіянаце Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты гродзенскага "Нёмана" разграмілі сталічны "Энергетык-БДУ" з рэзультатам 3:0 у апошнім матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Усе мячы сустрэчы ў Гродне гаспадары забілі ў першай палавіне гульні - на 8-й мінуце Андрэй Якімаў адкрыў рахунак, а перад самым перапынкам Аляксей Лягчылін аформіў галявы дубль. Гэта пятая запар вікторыя "Нёмана" ў паядынках бягучага чэмпіянату краіны.

Лідар турніру салігорскі "Шахцёр" прайграў у Брэсце мясцоваму "Руху" з лікам 0:1. Барысаўскі БАТЭ, які ідзе другім, не змог перамагчы на сваёй арэне гасцей з "Іслачы", згуляўшы ўнічыю - 2:2. У сталічным дэрбі футбалісты "Дынама" перамаглі "Мінск" з рэзультатам 2:0. "Віцебск" у сябе дома быў мацнейшы за брэсцкае "Дынама" - 3:1, "Слуцк" выйграў на сваім полі ў мазырскай "Славіі" з лікам 2:1, а ў Жодзіне "Гомель" перамог "Тарпеда-БелАЗ" - 1:0.

Турнірнае становішча: "Шахцёр" - 47 ачкоў (18 матчаў), БАТЭ - 45 (21), "Рух" - 43 (21), "Дынама" (Мінск) - 42 (21), "Гомель" - 38 (19), "Дынама" (Брэст) - 30 (20), "Віцебск" - 30 (21), "Нёман" - 24 (21), "Мінск" - 24 (20), "Энергетык-БДУ" - 24 (20), "Іслач" - 24 (21), "Тарпеда-БелАЗ" - 22 (20), "Слуцк" - 21 (21), "Славія" - 14 (20), "Смаргонь" - 10 (20), "Спадарожнік" - 7 (20).

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае гамбійскі нападаючы "Шахцёра" Дэмба Дарба, які забіў 16 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі