Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 студзеня 2020, 16:14

Футбалісты мінскага "Дынама" згуляюць з "Зенітам" і маскоўскімі аднаклубнікамі на зборы ў Турцыі

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" правядуць пяць кантрольных матчаў на вучэбна-трэніровачным зборы ў турэцкім Белеку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы спарынг у Турцыі каманда Сяргея Гурэнкі згуляе 15 лютага з "Левадыяй" з Таліна, затым дзве сустрэчы з расійскімі клубамі: 21 лютага - з маскоўскім "Дынама", 22 лютага - з лідарам расійскай прэм'ер-лігі "Зенітам" з Санкт-Пецярбурга. На 29 лютага намечаны матч з клубам другога дывізіёна ўкраінскага чэмпіянату "Валынь" з Луцка, а 1 сакавіка - заключны паядынак супраць латвійскага "Спартака" з Юрмалы.

Цяпер сталічныя дынамаўцы рыхтуюцца да новага сезона ў Сочы. У першым таварыскім матчы яны прайгралі прадстаўніку другога дывізіёна расійскага чэмпіянату курскаму "Авангарду" (2:4). Пасля вяртання дадому мінчане правядуць два спарынгі ў Мінску (8 лютага - супраць "Віцебска", 11 лютага - супраць бабруйскай "Белшыны"), а потым адправяцца ў Турцыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі