Фота sport5.by
2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі праходзяць чарговыя сустрэчы 16-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым сённяшнім матчы наваполацкі "Нафтан" у сябе дома пацярпеў буйное паражэнне ад футбалістаў "Мінска" - 0:3. На 38-й хвіліне сустрэчы абаронца гасцей Ілья Свірыдзенка адкрыў лік, на зыходзе гадзіны гульнявога часу вопытны форвард Аляксандр Макась падвоіў перавагу мінчан, а потым яго малады калега па амплуа Цімафей Сіманенка забіў трэці мяч.
Пазней у Мазыры другая "Славія" прыме "Іслач" з Мінскага раёна, а ў Брэсце мясцовае "Дынама" будзе сапернічаць з дзяржынскім "Арсеналам". Учора ў першым паядынку другой паловы турнірнай дыстанцыі футбалісты "Віцебска" на полі "Барысаў-Арэны" разграмілі БАТЭ з вынікам 5:1.
Заўтра лідар чэмпіянату "МЛ Віцебск" згуляе на сваім полі з футбалістамі "Слуцка". Тры матчы 16-га тура з удзелам беларускіх прадстаўнікоў у еўракубкавых турнірах перанесены на больш позні тэрмін: "Маладзечна" - "Нёман" (Гродна), "Тарпеда - БелАЗ" (Жодзіна) - "Гомель", "Смаргонь" - "Дынама" (Мінск).
Становішча ў групе лідараў: "МЛ Віцебск" - 39 ачкоў, "Славія" - 31, "Тарпеда-БелАЗ" - 29, "Дынама" (Мінск) - 29, "Нёман" - 28. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае нападаючы "Іслачы" Аляксандр Шасцюк, у актыве якога 10 забітых мячоў, па 9 мячоў забілі Павел Сядзько ("Тарпеда-БелАЗ") і Андрэй Салавей ("Славія").-0-
