ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2022, 11:54

Футбалісты "Мінска" прымуць "Арсенал" на старце 10-га тура чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння стартуе 10-ы тур, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку футбалісты "Мінска", якія займаюць чацвёртае месца, прымуць на полі сталічнага стадыёна "Трактар" аднаго з аўтсайдараў турніру дзяржынскі "Арсенал". У мінулым туры мінчане адолелі ў сябе дома чэмпіёна краіны салігорскі "Шахцёр" (1:0), а іх сённяшнія сапернікі прайгралі ў Гарадзеі сталічнаму "Энергетыку-БДУ" (0:2). "Арсенал", як і брэсцкае "Дынама", яшчэ не атрымаў ні адной вікторыі ў матчах гэтага чэмпіянату.

Яшчэ дзве сустрэчы пройдуць заўтра: "Іслач" (Мінскі раён) - "Днепр" (Магілёў), "Слуцк" - "Гомель". У суботу, 28 мая, лідар барысаўскі БАТЭ згуляе ў гасцях у дынамаўцаў Брэста, мінскае "Дынама", якое ідзе трэцім, у Жодзіне будзе сапернічаць з мясцовым "Тарпеда-БелАЗам", а ў Салігорску "Шахцёр" сустрэнецца з "Віцебскам". Заключныя сустрэчы 10-га тура пройдуць 29 мая: "Энергетык-БДУ" - "Славія" (Мазыр), "Нёман" (Гродна) - "Белшына" (Бабруйск).

Становішча каманд: БАТЭ - 20 ачкоў (8 матчаў), "Энергетык-БДУ" - 19 (9), "Дынама" (Мінск) - 18 (9), "Мінск" - 16 (9), "Шахцёр" - 15 (9), "Славія" (Мазыр) - 14 (9), "Слуцк" - 13 (8), "Нёман" (Гродна) - 13 (9), "Іслач" (Мінскі раён) - 12 (9), "Гомель" - 10 (8), "Белшына" (Бабруйск) - 10 (9), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 8 (8), "Віцебск" - 7 (9), "Днепр" - 5 (9), "Дынама" (Брэст) - 4 (9), "Арсенал" (Дзяржынск) - 4 (9).

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае ўзбекскі форвард "Энергетыка-БДУ" Бабір Абдзіхолікаў, які забіў 10 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі